Арцём Масяйчук асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй і штрафам 2500 базавых велічынь (61 250 рублёў) за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і махлярства.

У свой час Масяйчук быў адным з прыкметных актывістаў БРСМ. У 2015-2016 гадах ён з'яўляўся адным з удзельнікаў (па версіі сілавікоў — кіраўніком) беларускай галіны кампаніі Kairos Technologies, якая займалася прыцягненнем грашовых сродкаў насельніцтва. Сталічныя следчыя ўстанавілі абставіны функцыянавання «фінансавай піраміды» на тэрыторыі Беларусі.

Па высноў следства, 25-гадовы мужчына са студзеня 2015 па верасень 2016 года кіраваў беларускай ячэйкай Kairos Technologies і прыцягваў новых «укладчыкаў». Людзі аддавалі частку хард-дыску ў арэнду і аплачвалі ўступны ўзнос — ад 125 да 2777 даляраў. Пасля гэтага ўкладчыкі атрымлівалі штомесяц даход нібыта за захоўванне зашыфраванай інфармацыі буйных карпаратыўных кліентаў. Пры гэтым выплаты ажыццяўляліся за кошт новых «інвестараў» кампаніі.

Аплачваная арэнда часткі хард-дыска з'яўлялася асновай легенды, паводле якой дзейнасць кампаніі ажыццяўлялася выключна ў IT-сферы. Пры гэтым па надзейнасці, хуткасці доступу і цане прапанаваная паслуга не магла канкурыраваць з аналагічнымі прадуктамі буйных кампаній.

Ветка структуры Арцёма Масейчука налічвала 108 ўкладчыкаў, сумарны даход склаў звыш 326 тысяч рублёў.

Масяйчук быў затрыманы 30 верасня 2016 года. Яго дзеянні былі кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 233 (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з прыцягненнем грашовых сродкаў, з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры, учыненая арганізаванай групай) і ч. 3 арт. 209 (Махлярства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Арцём Масяйчук не прызнаваў сваю віну ў поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?