22.10.2008 / 17:24

У КДБ занепакоеныя сусьветным фінансавым крызісам 7

Пра гэта заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей Валерый Надтачаеў на прэс-канферэнцыі ў Менску.

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі занепакоены сусветным фінансавым крызісам.

Пра гэта заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей Валерый Надтачаеў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 кастрычніка.

Паводле яго слоў, дзякуючы прынятым у Беларусі мерам палітычнага і эканамічнага характару краіна не ўцягнута ў глабальныя працэсы, справакаваныя ў тым ліку абвальваннем фондавых рынкаў.

У тым, што крызіс закране Беларусь, прадстаўнік КДБ, мяркуючы па яго словах, не сумняваецца.
"Свет нагадвае цесную камунальную кватэру, таму наўрад ці мы зможам пазбегнуць нейкіх пабочных з'яў. У якой ступені — пажывём — пабачым", — сказаў В.Надтачаеў.

БелаПАН

0
Фінансавы крызыс / Адказаць
22.10.2008 / 18:42
У якой ступені — пажывём — пабачым", Каб не запозна было:)
0
Кнехт / Адказаць
22.10.2008 / 20:48
"Свет нагадвае цесную камунальную кватэру, таму наўрад ці мы зможам пазбегнуць нейкіх пабочных з'яў. У якой ступені — пажывём — пабачым", — сказаў В.Надтачаеў. ===================== Жахнах! Надтачаеў не верыць у цудадзейную сілу Указу Прэзідэнта?! Тэрмінова вызваліце месца для "веруючага" ...
0
Здань / Адказаць
22.10.2008 / 21:23
Што за мiтусьня? Ужо бачым беларускага працаунiка, якi выцягвае вялiзную дубiну?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру