3 мая ў Хаценьчыцах (Вілейскі раён) у сваім двары 58-гадовы мужчына наехаў трактарам на жонку. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла ў бальніцы на наступны дзень, паведамляле Рэгіянальная газета.

Здарэнне адбылося ўвечары. Муж і жонка хацелі зрабіць гаспадарчыя справы з дапамогай уласнага трактара.

Мужчына папрасіў, каб жанчына дапамагла яму далучыць да трактара прычэп. Жонка знаходзілася ззаду трактара, кіроўца пачаў рухацца назад, не ўпэўніўшыся ў бяспецы.

«Не выключаем, што трактар быў тэхнічна няспраўны, — распавёў начальнік Вілейскага РАСК Яўген Мягкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0