9 мая брэсцкаму ветэрану Аркадзю Бляхеру, які прайшоў ад Сталінграда да Берліна, уручылі ў гонар свята скрынку з сухпайком, у якім знаходзілася ўпакоўка пратэрмінаванага печыва. Пра гэта TUT.BY распавёў унук франтавіка Вадзім Сіманенка.
Мяркуючы па налепцы на ўпакоўцы, тэрмін прыдатнасці печыва скончыўся 1 красавіка. У пасылку таксама спакавалі бляшанку тушонкі, пару бляшанак грэчкі, некалькі пакецікаў гарбаты і цукру.
Хто прынёс падарунак ветэрану, дзядуля, якому 95 гадоў, па словах ўнука, не зразумеў выслухаў віншаванні, падзякаваў і прыняў скрынку. На ёй напісана: «Узброеныя сілы. Агульнавайсковы рацыён харчавання».
0
0
0
0
0
0