10.05.2018 / 16:48

104-гадовы навуковец з Аўстраліі ажыццявіў эўтаназію пад музыку Бетховена  24

Навуковец з Аўстраліі Дэвід Гудал (David Goodall) пайшоў з жыцця з дапамогай працэдуры эўтаназіі ў швейцарскай клініцы, тым самым выканаўшы сваё запаветнае жаданне. Пра гэта паведаміў партал навін 9news.

Мужчына памёр 10 мая ў коле сям'і. Ён паміраў пад Дзевятую сімфонію Бетховена — такое пажаданне Гудал сам выказаў напярэдадні эўтаназіі. Супрацоўнікі клінікі пацвердзілі, што навуковец «пайшоў з жыцця спакойна». Паліцэйскія правераць, наколькі карэктна была праведзеная працэдура.

У паездцы мужчыну суправаджаў Філіп Нічке, кіраўнік групы Exit, якая выступае за легалізацыю эўтаназіі, сябрам якой быў і нябожчык Гудал. Перад працэдурай аўстралійца агледзелі два лекары, адзін з якіх быў псіхіятрам, каб пераканацца ў сур'ёзнасці і добраахвотнасці яго намераў.

Самы стары навуковец Аўстраліі загадаў хутчэй памерці на свой 104-ы дзень нараджэння ў пачатку красавіка. Гудал заяўляў, што хацеў бы зрабіць гэта на радзіме, але ў краіне эўтаназія дазволена толькі ў адным штаце і толькі для смяротна хворых людзей. Яму давялося збіраць грошы з дапамогай краўдфандынга на паездку ў Швейцарыю разам з сям'ёй.

Чытайце таксама: «Я хачу памерці»: найстарэйшы вучоны Аўстраліі адправіўся ў Швейцарыю для эўтаназіі

1
Kate / Адказаць
10.05.2018 / 17:02
У Беларусі такой праблемы няма. Не дажываюць. 
17
Žvir / Адказаць
10.05.2018 / 17:03
Ciomnaja sprava...
3
Чытач / Адказаць
10.05.2018 / 17:31
Kate, суседняя навіна - "99-гадовага ветэрана не паклікалі на Плошчу Перамогі, але беларусы кінуліся віншаваць яго па тэлефоне
https://nn.by/?c=ar&i=209383"
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру