10.05.2018 / 17:12

Як маладзён вядзе гаспадарку пад бел-чырвона-белым сцягам ВІДЭА 6

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» завітала да маладога беларускага гаспадара, які жыве і працуе пад нацыянальным сцягам. Вядоўцу Віктара Шукеловіча чакалі на падворку сапраўдныя прыгоды: спачатку свіны забег і грашовы заклад, потым вясковая карыда ды знаёмства з наравістай кабылай Златай і мясцовай яшчаркай.

Маладзён распавёў Віктару, як навучыўся араць; дзе зарабляе грошы на сена для сваёй гавяды; чаму ягоная гаспадарка нагадвае дзіцячы садок; як ён пазнае, калі ягоная кабыла злуецца; што сказалі аднавяскоўцы, калі ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

А якія планы мае ды пра што марыць малады вясковы жыхар?

У гасцях у наступнай гераіні Віктар Шукеловіч паразмаўляў пра каханне, павучыўся прасці ды даведаўся, што такое «потэсь». Новая знаёмая Віктара распавяла, што прасці навучылася ў маленстве і займалася гэтым як перад заняткамі ў школе, так і пасля іх. І хоць спадарыня вучылася вельмі добра, мела выбітную памяць, якая дазваляла ёй нават не рабіць дамашняга задання, ёй удалося закончыць толькі чатыры класы.

Дзеля чаго спадарыня дагэтуль захоўвае кужэльнае палатно і дзе яго цяпер выкарыстоўваюць; якую пахвалу заслужыў Віктар сваёй працай і што жанчына расказвае пра свой лёс — глядзіце ў новым выданні «Вяскоўцаў».

2
Ганна / Адказаць
10.05.2018 / 17:25
Малайцы!
1
Мік-Цвік / Адказаць
10.05.2018 / 18:29
Приемна чытаць такія навіны!Поспехаў!)
1
Добра. / Адказаць
10.05.2018 / 19:55
МАЛАЙЧЫНА хлопец-гаспадар! Зауседы на сьвежым паветры, у руху, без дурных гарадских стрэсау (хиба кали там працуе). Раби каб на падворку прыгожае адпачынкавае месца было. Пасадзи сад добры з чым большай разнастайнасьцю пладовых, гарэхавых, ягадных кустоу, пчол завядзи, сажалку...на рыбу. Займися здачаю пакойчыка для агратурыстау... и расьци, дабауляй новае и новае. Таксама вечарами чытай, самаадукоувайся.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру