Хуліганы ў Мінску пашкодзілі аўтамабіль і напалі на кіроўцу, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 9 мая каля 23.30 у цэнтры сталіцы.
«Як патлумачыў мужчына, ён спыніўся на светлафоры і чакаў зялёнае святло, калі пачуў ўдар па сваім аўтамабілі. Кіроўца выйшаў з аўто і зрабіў заўвагу кампаніі маладых хлопцаў. Яны адрэагавалі агрэсіўна і напалі на яго, нанеслі траўмы», — паведамляе ГУУС.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0