10.05.2018 / 17:57

Пасля падзення галіны на дзіця ў Брэсце паўторна абследуюць дрэвы ў месцах масавага збору людзей 1

У Брэсце паўторна абследуюць дрэвы у месцах масавага збору людзей. Такое рашэнне было прынята падчас аператыўнага пасяджэння гарадской камісіі па НС.

Брэст у другой палове дня 9 мая накрыў навальнічны фронт. Лівень суправаджаўся моцным ветрам. У выніку ў парку культуры і адпачынку галіна звалілася на гандлёвую палатку і пешаходную дарожку, дзяўчынка 2007 года нараджэння атрымала траўмы. Яна шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной бальніцы. Следчы камітэт высвятляе прычыны здарэння.

Па папярэдніх дадзеных, усе дрэвы, якія ўпалі 9 мая, былі здаровымі. Камісіяй прынята рашэнне на працягу дзесяці дзён правесці паўторнае абследаванне ўсіх дрэў у месцах масавага збору людзей. У тым ліку такая работа будзе праведзена на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, на вуліцах і ў дварах. Патэнцыйна небяспечныя дрэвы будуць выдаленыя.

Чытайце таксама: Вынікі ўрагану ў Брэсце: галіна дрэва ў парку траўмавала 10-гадовую школьніцу — дзяўчынка ў рэанімацыі

0
шырлi мырлi / Адказаць
13.05.2018 / 06:23
Повторно обследуют - и до сих пор они растут?? Все деревье надо вырезать и насадить палки туи! Как в Витебске например. Теперь там ничего ни на кого не падает.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру