10.05.2018 / 18:16

У Следчым камітэце пацвердзілі затрыманне начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама 1

Па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі затрыманы начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Ён падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам. Пракурорам санкцыянавана прымяненне да затрыманага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праводзіцца расследаванне.

Нагадаем, першая інфармацыя аб магчымым затрыманні Дамарацкага з'явілася яшчэ 8 мая.

Чытайце таксама: Затрыманы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі

0
Тамара / Адказаць
11.05.2018 / 13:49
Не падобны ен на злодзяя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру