Група даследчыкаў з Дэпартамента грамадзянскага будаўніцтва Брысталя высветліла прычыны ўстойлівасці Пізанскай вежы, якая вытрымала чатыры буйныя землятрусы, якія адбыліся ў рэгіёне з 1280 года. Высветлілася, што галоўную ролю адыграла з'ява, якая называецца «дынамічные узаемадзеянне у структуры глебы».

Пабудаваная ў XIV стагоддзі Пізанская вежа (Італія) перад рэстаўрацыйнымі працамі ў 1990-2001 гадах была нахіленая пад вуглом у пяць градусаў з-за маленькага падмурка і мяккай глебы. Зрушэнне вяршыні 58-метровага будынка пры гэтым складала пяць метраў. Аднак вежа заставалася ўстойлівай нават падчас моцных падземных штуршкоў, хоць, на думку інжынераў, яна павінна была разбурыцца пры ўмеранай сейсмічнай актыўнасці.

Даследчыкі высветлілі, што значная вышыня і цвёрдасць канструкцыі вежы ў спалучэнні з мяккасцю падмурка змяняюць вібрацыю грунту такім чынам, што будынак перастае рэзанаваць з рухам зямлі падчас штуршкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?