Грамадства55

Наваградcкія ўлады адмовіліся ад вуліцы Барыса Кіта: «Немэтазгодна, ужо ўшанаваны»

Перайменаваць вуліцу ў гонар беларускага навукоўца Барыса Кіта ў Наваградcкім раённым выканаўчым камітэце лічаць немэтазгоднай справай — так піша старшыня выканкама Анатоль Маркевіч у адказе на петыцыю, якая сабрала амаль паўтысячы подпісаў, паведамляе Радыё Свабода.

«Перайменаваньне вуліцы цягне за сабой замену пашпартоў грамадзянаў, якія пражываюць на гэтай вуліцы, тэхнічных пашпартоў і іншых дакумэнтаў, якія патрабуюць пэўных матэрыяльных выдаткаў», — сьцьвярджае гарадзкі кіраўнік Анатоль Маркевіч.

Папраўдзе, грамадзянам пры зьмене назвы вуліцы ня трэба мяняць пашпарты, а толькі паставіць новую пячатку аб рэгістрацыі на месцы жыхарства.

Маркевіч згадвае, што памяць пра Барыса Кіта захоўваецца ў горадзе іншым чынам: навуковец названы ганаровым грамадзянінам гораду, ягонае імя занесенае ў Кнігу славы Наваградзкага раёну, у школе № 1 ёсьць музэй Барыса Кіта, 19 гадоў запар праходзіць інтэлектуальны турнір ягонага імя.

У пэтыцыі згадвалі пра званьне ганаровага грамадзяніна — назваць у ягоны гонар вуліцу прапаноўвалі, каб «паказаць, што Наваградак будзе заўсёды памятаць свайго слыннага сына». Пераназваць прапаноўвалі адну з цэнтральных вуліц — найлепш падыходзіць для гэтага, пісалі ў пэтыцыі, вуліца Савецкая.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць