11.05.2018 / 12:58

«Белтэлекам» папрасіў адключаць мадэмы падчас навальніцы 9

Аператар сувязі «Белтэлекам» нагадаў, што навальніца можа парушыць працу хатняга мадэма або ТБ-прыстаўкі. Спецыялісты тэхнічнай падтрымкі кампаніі рэкамендуюць адключаць падчас навальніцы гэтыя прылады.

«Метэаралагічныя з'явы ствараюць электрамагнітны імпульс, з'яўляецца магутная шырокапалосная перашкода, якая ўздзейнічае як на працу бяздротавых прыбораў (Bluetooth, Wi-Fi), так і на працу электрычных сетак», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Сярод агульных рэкамендацый на час навальніцы — адключыць электрапрыборы, а пры магчымасці — і электрасілкаванне, зачыніць вокны і форткі.

«Спецыялісты тэхнічнай падтрымкі РУП «Белтэлекам» рэкамендуюць адключаць падчас навальніцы мадэмы і прыстаўкі. Не зрабіўшы гэтага, пасля непагадзі вы можаце заўважыць, што абсталяванне не працуе. Паспрабуйце ўключыць яго ў іншую разетку або скінуць налады да заводскіх. Калі гэтыя дзеянні не дапамагаюць, звярніцеся ў сэрвісны цэнтр кампаніі для замены прыстаўкі ці мадэма», — пішуць спецыялісты.

Прадстаўнікі кампаніі нагадалі, што пункт аб навальніцы ёсць у «Парадку аказання паслуг», з якім згаджаюцца ўсе абаненты кампаніі: «каб пазбегнуць пашкоджанняў канцавога абсталявання, прадастаўленага аператарам, выкліканых уплывам метэаралагічных з'яў (навальнічныя разрады і да т.п.), абанент павінен выключаць канцавое абсталяванне з сеткі электрасілкавання пры ўзнікненні такіх з'яў».

0
Между протчым / Адказаць
11.05.2018 / 13:24
Не зразумеў - гэта адключаць тыя мадэмы, якія Белтэлекам устанавіў замест меднага дроту?
0
Казік / Адказаць
11.05.2018 / 15:23
А кінескопы сурвэткай завешваць?
0
Александр . / Адказаць
11.05.2018 / 15:40
Ха монополист  белтелеком предупреждает своих обонентов о возможной каре Божьей . 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру