Украіна па многіх прычынах пакуль не мае перспектывы сяброўства ў Еўрасаюзе. Пра гэта на пасяджэнні круглага стала «Еўрапейскі выбар Украіны пасля Рэвалюцыі годнасці: магчымасці і праблемы» заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ва Украіне Хюг Мінгарэлі.

«Турцыя з краінамі Балкан — адзіныя краіны, якія вядуць перамовы, каб далучыцца да Еўрапейскага саюза. У іх ёсць выразная перспектыва сяброўства ў ЕС. У выпадку Украіны сёння няма перспектывы сяброўства ў ЕС», - сказаў пасол.

Паводле яго слоў, мэта Пагаднення аб асацыяцыі Украіна — ЕС заключаецца ў тым, каб спрыяць палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі, але яна не дае перспектывы членства.

«Гэта вялікае расчараванне для нашых украінскіх партнёраў, таму што яны хацелі б мець перспектыву сяброўства ў ЕС, але пакуль па шэрагу прычын Еўрасаюз не можа прапанаваць гэтую перспектыву», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?