У Гродне 7 мая былі затрыманыя два эксгібіцыяністы. Распачаты справы на падставе ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства), паведамяе УУС аблвыканкама.
Яны дэманстравалі свае геніталіі мінакам. Прычым адзін з іх агаліўся перад жанчынамі 1953 і 1971 гадоў нараджэння, другі - перад пяцікласніцай.
Абодва мужчыны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
Падазраваныя — мужчыны 1958 і 1990 гадоў нараджэння. Абодва затрыманыя.
0
0
0
0
0
0