11.05.2018 / 14:22

У Мінску пасажыр атрымаў пераломы, калі яго заціснула дзвярыма аўтобуса 3

Сталічныя следчыя высвятляюць абставіны інцыдэнту, які адбыўся 20 красавіка 2018 года на прыпынку «Аўтазаводская» па Партызанскім праспекце Мінска, паведамляе сайт Следчага камітэта.

60-гадовы пасажыр заходзіў у салон аўтобуса, калі кіроўца зачыніў дзверы і паехаў. У выніку пасажыру заціснула руку, ён зваліўся і атрымаў траўму галавы і пераломы касцей.

Кіроўца аўтобуса пазваніў у хуткую і сваім калегам, якія адвезлі пацярпелага дадому яшчэ да прыходу медыкаў.

Праз некалькі гадзін мужчыну стала блага, і яго шпіталізавалі ў бальніцу.

У дачыненні кіроўцы заведзеная крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

3
100% / Адказаць
11.05.2018 / 16:06
Да, очень даже бывает, что водители общ. транспорта дергают, не дав нормально зайти  в транспортное средство.
4
Жор / Адказаць
11.05.2018 / 16:23
Положа руку на сердце могу сказать, что случаи, когда водители невнимательны и нес мотрят в зеркало заднего вида достаточно частые, что и говорить
0
Алёна К. / Адказаць
13.05.2018 / 08:04
Калі кіроўцы ўжо зразумеюць, што за свае правы трэба падымацца, бо зараз ніхто не будзе разбірацца, пакаранне будзе, як след, а пра ўмовы працы маўчыце і далей...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру