11.05.2018 / 15:39

БНТУ абвяргае ліст студэнта: Падрыхтоўка спецыялістаў на будаўнічым факультэце ажыццяўляецца на высокім прафесійным узроўні 23

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт папрасіў «Нашу Ніву» апублікаваць адказ на ліст «Крык душы студэнта БНТУ: IT-краіна? У нас нават забараняюць пісаць курсавыя на камп'ютары!».

Па меркаванні рэктара БНТУ Сяргея Харытончыка, раней апублікаваны матэрыял не адпаведае рэчаіснасці і псуе дзелавую рэпутацыю ўніверсітэта.

«У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (далей — БНТУ) адукацыйны працэс па спецыяльнасцях будаўнічага профілю арганізаваны згодна з Канцэпцыяй галіновай праграмы ўкаранення інфармацыйных тэхналогій комплекснай аўтаматызацыі праектавання і падтрымкі жыццёвага цыкла будынка, збудавання на 2011—2015 гг., зацверджанай пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ад 31 студзеня 2012 №4 (далей — канцэпцыя) і адпавядае сусветным тэхналагічным тэндэнцыям у галіне праектавання і будаўніцтва — BIM (Building Information Model) і PLM (Product Lifecycle Management).

У мэтах камп'ютарызацыі адукацыйнага працэсу ў рамках канцэпцыі ў 2013—2014 гг. актуалізаваны навучальныя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў па наступных дысцыплінах: «Начартальная геаметрыя, інжынерная і машынная графіка» (2 курс); «Асновы аўтаматызацыі праектавання ў будаўніцтве» (3, 4 курс); «Камп'ютарныя сеткі і сістэмы» (4 курс); «Арганізацыя і кіраванне ў будаўніцтве» (4, 5 курс); «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання» (4, 5 курс); «Сучасныя тэхналогіі, метады праектавання і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў (магістранты па кірунку «Будаўніцтва»).

Прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў на будаўнічым факультэце ажыццяўляецца ў 7 камп'ютарных класах, аснашчаных сучасным абсталяваннем. Кожны навучэнец мае доступ да наяўнага тэхнічнага, праграмнага і інфармацыйнага забеспячэння.

У навучальным працэсе выкарыстоўваецца прафесійнае праграмнае забеспячэнне для праектавання і канструявання (CAE / CAD-сістэмы).

У сувязі з укараненнем у практыку праектавання на ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў еўрапейскіх стандартаў з 1 студзеня 2015 года навучанне студэнтаў будаўнічага профілю па канструктарскіх дысцыплінах ажыццяўляецца па нацыянальных ТНПА, гарманізаваных са стандартамі Еўрасаюза. Так, праектаванне маналітных канструкцый ажыццяўляецца па ТКП EN 1992. Еўракод 2, а апорных сталёвых канструкцый — па ТКП EN 1993. Еўракод 3.

На сёння абсалютная большасць курсавых і дыпломных праектаў выконваецца з выкарыстаннем прафесійных сістэм аўтаматызаванага праектавання: AutoCAD, Robot Structural Analysis, Revit і іншых. Па жаданні студэнта курсавы праект можа быць выкананы як у камп'ютарным, так і рукапісным варыянтах, пры гэтым самастойнасць яго выканання ацэньваецца ў ходзе камісійнай праверкі.

Стымуляванне працы прафесарска-выкладчыцкага складу ажыццяўляецца згодна з Калектыўнай дамовай паміж БНТУ і прафсаюзным камітэтам Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БНТУ Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2016—2019 гады, размеркаванне прэміяльнага фонду ажыццяўляецца штомесяц з улікам асабістага ўкладу кожнага выкладчыка і памеру фонду заработнай платы факультэта, незалежна ад колькасці адлічаных студэнтаў.

Па выніках праведзеных праверак у 2017/2018 навучальным годзе фактаў выкарыстання састарэлай вучэбнай дакументацыі на СФ не ўстаноўлена, не прадугледжаныя вучэбнымі планамі дадатковыя заняткі не праводзяцца.

У 2014 годзе сем работнікаў будаўнічага факультэта прайшлі павышэнне кваліфікацыі ў галіне BIM-тэхналогій пад кіраўніцтвам сертыфікаваных спецыялістаў Autodesk. Усе выкладчыкі навучальных дысцыплін, звязаных з ВIM-тэхналогіямі, маюць адпаведныя сертыфікаты і пасведчанні. Выкладчыкі, якія выкарыстоўваюць у навучальным працэсе Robot Structural Analysis, прайшлі павышэнне кваліфікацыі ў міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце і развіцці персаналу, а таксама ў Германіі ў рамках пагаднення паміж БНТУ і IMC Planungsgesellschaft mbH.

З 2017 года па пагадненні паміж БНТУ і Trimble Solutions Corporation у навучальным працэсе будаўнічага факультэта выкарыстоўваецца сістэма прэміум класа Tekla Structures (450 лiцэнзiй), прызначаная для ЗВ-мадэлявання збудаванняў і кіравання будаўнічай інфармацыяй.

Такім чынам, падрыхтоўка спецыялістаў на будаўнічым факультэце БНТУ ажыццяўляецца на высокім прафесійным узроўні, што пацвярджаецца як запатрабаванасцю выпускнікоў сярод працадаўцаў будаўнічай галіны, так і высокімі прахаднымі баламі пры паступленнi на спецыяльнасцi будаўнічага профілю, а таксама штогадовым павелічэннем навучэнцаў з ліку грамадзян замежных дзяржаў», — гаворыцца ў афіцыйным адказе ўніверсітэта.

5
самый Серый / Адказаць
11.05.2018 / 15:48
ну вот как-то совсем не вяжется этот ответ-отписка с тем, что реально привел в пример студент - ему то вранье ни к чему
5
гердзень / Адказаць
11.05.2018 / 15:56
я на баку студэнта
1
лучший вид на этот город / Адказаць
11.05.2018 / 16:09
Оно и видно.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру