11.05.2018 / 17:39

Жыхар Віцебска пазычыў у знаёмых 270 тысяч даляраў і вырашыў іх не вяртаць 9

УСК па Віцебскай вобласці абвінавачвае 49-гадовага жыхара Віцебска ў тым, што ён з 2010 года на працягу некалькіх гадоў пазычыў у 3 чалавек 270 тысяч даляраў і адмовіўся іх вяртаць.

Акрамя таго, у 2017 годзе мужчына падрабіў ветэрынарныя сертыфікаты і пасведчанні якасці і бяспекі.

Дзеянні абвінавачанага следствам кваліфікаваныя па частцы 4 артыкула 209 (махлярства, здзейсненае паўторна, у адмыслова буйным памеры) і часткі 2 артыкула 380 (падробка пасведчання і іншага афіцыйнага дакумента, які надае правы, у мэтах выкарыстання такога дакумента iншай асобай, і збыт такога дакумента, учыненыя паўторна) Крымінальнага кодэкса. Да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Мужчына віну па абвінавачванні ў махлярстве не прызнаў, урон пацярпелым не пакрыў.

4
самый Серый / Адказаць
11.05.2018 / 18:16
Дзіўная зямля гэтая Віцебшчына. Да слова, як і людзі на гэтай зямлі. То праз телефон згаджаюцца пералічыць адносна вялікую сумму грошай, то наўпрост камусьці аддадуць.
0
цывильны / Адказаць
11.05.2018 / 22:58
я его даже как то понимаю-брал то не свои,а возвращать то нужное теперь свое,кровное практически,хоть и не мозолями нажитое,а к ответственности ведь по любому теперь призовут,вот только вопрос один остается-откуда только наивные такие до сих пор берутся,отдавая кому то 100 тыщ зелени надеются на возврат еще-не,ребята,таких чудес не бывает
4
Юзік Крулеўскі / Адказаць
12.05.2018 / 00:53
самый Серый,

Дзіўная зямля гэтая Віцебшчына.


Вось, нахалеры, Глыбокае далучылі, да Віцебскай вобласці? Зноў паўтару -- нахалеры! Мы ж -- Віленшчызна! У нас такіх ушлепкаў не было і няма! 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру