Адкрыццё першага ў Беларусі помніка Тадэвушу Касцюшку адбудзецца ў суботу, 12 мая а 12-ай гадзіне каля яго роднай хаты ў Марачоўшчыне (Івацэвіцкі раён).

Гэты помнік будзе пастаўлены на народныя грошы — на яго ахвяравалі больш за 700 чалавек. Гэнік Лойка бясплатна стварыў эскіз і вылепіў помнік у натуральную велічыню. А заслаўская фірма «Гранітны свет» пагадзілася вырабіць шыкоўны пастамент за паўцаны.

Глеб Лабадзенка паведамляе, што толькі з Мінска на адкрыццё едзе каля 300 чалавек, а таксама будуць людзі з іншых гарадоў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?