11.05.2018 / 20:57

Украіна хоча адмяніць візы яшчэ з 61 краінай свету 7

Украіна вядзе перамовы з краінамі «белага шэнгена» адносна ўстанаўлення з імі бязвізавага рэжыму. Пра гэта УНН распавёў намеснік начальніка Упраўлення консульскага абслугоўвання Дэпартамента консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Мяняйла.

Зона «белага шэнгена» — краіны, якія маюць бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам. Акрамя Украіны, у гэты спіс ўваходзіць яшчэ 61 краіна.

Зараз украінскі ўрад вядзе перамовы з імі ўсімі з мэтай атрымання права бязвізавага ўезду для ўкраінцаў.

У прыватнасці, пагадненні з чатырма краінамі Лацінскай Амерыкі — Уругваем, Перу, Калумбіяй і Мексікай — могуць быць заключаны ўжо ў бліжэйшы час.

На сёння грамадзяне Украіны могуць наведваць без віз 85 краін свету.

0
Ганна Вараноўская / Адказаць
11.05.2018 / 21:33
От людзі,як  людзі,а тут навад  у Вільня віза патребна.
1
трое сбоку - ваших нет / Адказаць
11.05.2018 / 21:47
На сегодня граждане Украины могут посещать без виз 85 стран мира.
Очень странная информация и это - неправда.
Украинцы могут пользоваться безвизом со 118 странами мира, что легко проверяется в Интернете.
1
Казік / Адказаць
11.05.2018 / 22:47
трое сбоку - ваших нет, згодна з passportindex.org, ва Ўкраіны 90 краін без візы, 37 з візамі па прыбыццю, і ў 71 патрэбная віза.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру