Для адных карыстальнікаў гэта зручнае касметычнае рашэнне, для іншых — прафілактыка захворванняў скуры.

Асноўная аўдыторыя дадатку — у ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У Штатах традыцыйна высокая цікавасць да такіх дадаткаў, а астраўным краінам дадае праблем азонавая дзірка, таму пякучае сонца для мясцовых жыхароў — надзённае пытанне. Беларусы таксама могуць спампаваць дадатак, але, як распавядаюць Канстанцін і Павел, нават падчас падарожжаў людзі чамусьці лічаць за лепшае згарэць на сонцы.

Дадатак хлопцы выпускалі сваімі сіламі. Уласных сродкаў хапіла для распрацоўкі прадукту пад iOS. Цяпер праект шукае інвестыцыі не толькі пад іншыя сістэмы, але і каб зрабіць з дадатку персаналізаванага памочніка, які б апрацоўваў дадзеныя і выдаваў рэкамендацыі.

Пра вялікі прыбытак хлопцы не думаюць. Зараз яны манетызуюць дадатак, каб элементарна акупіць выдаткі.

— Гэта нішавы дадатак. Людзі, якім ён трэба, карыстаюцца і будуць карыстацца. Нам пішуць водгукі, задаюць пытанні. Ці стане гэта масавым прадуктам? Не! Але ён і не планаваўся як масавы, — падсумаваў адзін з заснавальнікаў праекта Канстанцін Шмялёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0