Кампанія Google абяцае прыняць меры, каб грамадзяне, якім будзе тэлефанаваць з камерцыйнымі ці дзелавымі мэтамі бот, не зблыталі яго з жывым чалавекам.

Новая распрацоўка — бот Duplex — сінтэзуе чалавечае маўленне так якасна, што на слых ніякіх машынных інтанацый ўлавіць немагчыма.

Усе, каму патэлефануе бот, будуць папярэджаны, што з імі размаўляе камп'ютар.

Здольнасці бота Duplex імітаваць голас чалавека былі прадэманстраваны на гэтым тыдні на арганізаванай Google канферэнцыі распрацоўнікаў. Бот патэлефанаваў у цырульню, каб зарэзерваваць час стрыжкі.

У заяве Google гаворыцца, што кампанія ацаніла ўсе аргументы, вылучаныя пры абмеркаванні новай распрацоўкі, і разумее важнасць сумленнага і празрыстага выкарыстання новых тэхналогій.

Google

Бот дэманстраваў свае здольнасці са сцэны.

Дэманстрацыя галасавых здольнасцей Duplex спалохала прафесара універсітэта Паўночнай Караліны Зэйнэп Цюфекчы, якая вывучае ўзаемны ўплыў новых тэхналогій і грамадства. Яна назвала праграму жахлівай і ахарактарызавала яе як «відавочнае зло».

Некалькі пазней яна напісала ў «Твітары», што гэта прамы, свядомы падман карыстальнікаў.

«Так як лічбавыя тэхналогіі ўсё лепш спраўляюцца з тым, што звычайна робяць людзі, то ўпор трэба рабіць на абароне людзей, на тое, як адрозніваць людзей і машыны, і як стварыць надзейныя апазнавальныя сігналы, хто ёсць хто», — напісала Зэйнэп Цюфекчы ў «Твітары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?