11.05.2018 / 23:18

У Дзень Перамогі Шуневіч надзеў медаль за далучэнне Крыма да Расіі? Не, гэта іншы, сувенірны абноўлена 78

Еўрарадыё апублікавала артыкул, у якім выказала меркаванне, што 9 мая міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч начапіў на сябе расійскі медаль «За ўз'яднанне Крыма і Севастопаля з Расіяй». У якасці доказу Еўрарадыё прывяло скрыншот эфіру канала СТВ, на якім былі бачныя 2 медалі, якія начапіў міністр. Адзін з іх (левы), сапраўды, на першы погляд візуальна падобны на медаль за далучэнне Крыма да Расіі.

На адным баку гэтага медаля размешчана скульптурная выява помніка імператрыцы Кацярыны II і малюнак «Помніка затопленым караблям».

Пяцікутная планка абцягнутая тканіннай стужкай са спалучэннем колераў сцяга «рэспублікі Крым», георгіеўскай стужкі і расійскага сцяга.

Медаль «За ўз'яднанне Крыма і Севастопаля з Расіяй».

Аднак пры значным набліжэнні выявы з медалямі Шуневіча бачна, што на яго медалі планка абцягнутая тканінай з іншым спалучэннем палос — там адсутнічае сіняя паласа, якая ёсць у расійскім медалі «За ўз'яднанне Крыма і Севастопаля з Расіяй».

Больш за тое, сам малюнак на медалі гаворыць аб тым, што медаль Шуневіча адрозніваецца. Мяркуючы па ўсім, гэта звычайны сувенірны медаль з мінскага музея Вялікай Айчыннай вайны.

nn.by

8
кіт / Адказаць
11.05.2018 / 23:27
а форма энкэвэдэшникм уже не в счёт, разбиральщики??????????????
2
Дед / Адказаць
11.05.2018 / 23:37
Напоминает анекдот: встречаются две собаки и одна другой говорит: вот , ушла от хозяина. Вторая спрашивает : что так? Первая: когда он меня не кормил, я терпела. Когда не выгуливал - терпела. Но когда он мои медали на 9-ое мая надел...
3
Пацыфіст / Адказаць
11.05.2018 / 23:46
Падобна на тое, што гэты медаль у гонар запуску ракеты "Фалькон - 9"! Выява вельмі падобная на гэту ракету!
Паказаць усе каментары/ 78 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру