Reuters.com

Reuters.com

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі прайграла пяты матч. 11 мая беларусы прайгралі Чэхіі 0:3.

Праўда, сёння наша зборная прапусціла найменшую колькасць шайбаў. Нагадаем, ад Швецыі і Швейцарыі — па пяць, ад Францыі і Расіі — па шэсць. 

Швецыя — 12, Расія — 10, Чэхія — 9, Швейцарыя — 9, Славакія — 7, Францыя — 6, Аўстрыя — 1, Беларусь — 0.

Сёння Аўстрыя прайграла Францыі 2:5.

У суботу Беларусь гуляе з Аўстрыяй (17:15). Хутчэй за ўсё, пераможца гэтага матча застанецца ў вышэйшым дывізіёне.

Бо ў апошнім туры ў аўторак Аўстрыя згуляе з Чэхіяй, а Беларусь са Славакіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0