12.05.2018 / 11:35

Самы тытулаваны футбаліст у гісторыі прапусціць чэмпіянат свету ў Расіі

Абаронца «Пары Сэн-Жэрмэн» і зборнай Бразіліі Дані Алвес прапусціць чэмпіянат свету па футболе 2018 года з-за траўмы. Аб гэтым паведамляецца на сайце Федэрацыі футбола Бразіліі.

Футбаліст атрымаў траўму крыжападобных звязак калена падчас фінальнага матча Кубка Францыі з клубам «Лез Эрб'е», які завяршыўся перамогай парыжан з лікам 2:0. На аднаўленне Алвесу можа спатрэбіцца каля паўгода.

Кубак Францыі стаў для бразільца 38-м трафеем у кар'еры. У сакавіку, пасля перамогі ў Кубку лігі, ён стаў самым тытулаваным футбалістам у гісторыі. Ён абышоў брытанцаў Кені Далгліша і Раяна Гігза, якія перамагалі ў спаборніцтвах па 35 разоў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру