12.05.2018 / 11:53

У Батанічным садзе пачынаецца Тыдзень бэзу 2

Знакаміты бэзавы сад Цэнтральнага батанічнага саду НАН налічвае больш за 250 гатункаў, у тым ліку больш за 16 - уласнай селекцыі. Ацаніць дэкаратыўную калекцыю бэзу, навучыцца мастацтву вырошчвання гэтага віду, пракансультавацца ў вядучых спецыялістаў ЦБС можна штодня, акрамя панядзелка.

Кульмінацыяй Тыдня стане культурна-асветніцкае мерапрыемства «Бэзавыя мроі», якое пройдзе 19 мая. Толькі ў гэты дзень куратар калекцыі бэзу, кандыдат біялагічных навук Наталля Македонская правядзе пазнавальныя гутаркі з наведвальнікамі, раскажа, як зрабіць правільны выбар, набываючы саджанцы бэзу для свайго ўчастка. Вопытны спецыяліст-візажыст Вольга Грыбава зацікавіць многіх наведвальніц сваім майстар-класам «Пяшчотны вобраз бэзу, або як зрабіць макіяж на рамантычны вечар».

0
Уладзимер / Адказаць
12.05.2018 / 12:33
Вось такия паведамленни и павинна быць у святочныя и непрацоуныя дни.Так , громадзяне ?
0
Žvir / Адказаць
13.05.2018 / 13:15
Уладзимер, racyja. Tut takoha nadzvyčaj mala prapanujecca. :) 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру