Беларускія вытворцы адзення LSTR выпусцілі новы світшот з прынтом «Аве, Кастусь!». На ім Каліноўскі з паўстанцамі, малюнак стылізаваны пад Апошнюю вячэру.

Праўда, у адрас вытворцаў ужо ляцяць шматлікія абурэнні вернікаў. Маўляў, гэта ўжо па-за межамі.

«Недарэчнае і адназначна абразлівае параўнанне для вельмі вялікай часткі грамадства!» — выказваюцца каментатары.

«Мы любім яркія вобразы, Беларусь і постмадэрн. Канечне ж, ні ў якім разе не хацелі нікога пакрыўдзіць! Take it easy, гайз», — адказваюць на гэта ў «LSTR Adzieńnie».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?