12.05.2018 / 15:38

Агульны конкурс у Ліцэй БДУ склаў 6,6 чалавека на месца, на біялогію — 9,3 7

Агульны конкурс у Ліцэй БДУ склаў 6,6 чалавека на месца, што на 0,3 адзінкі вышэй за мінулагодні паказчык, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

«У Ліцэі БДУ пачалася ўступная кампанія. Усяго пададзена больш за 1,5 тыс. заяў. Найбольшая колькасць — у біялагічныя класы, амаль 360. Конкурс тут складае 9,3 чалавека на месца», - праінфармавалі ў прэс-службе ВНУ.

На паступленне ў матэматычны клас зарэгістраваліся 297 абітурыентаў (конкурс — 7,5 чалавека на месца), у фізічны — 250 (конкурс — 6,2), інфармацыйна-матэматычны — 161, гісторыка-грамадазнаўчы - 137, філалагічны (англійская) — 140, хімічны — 130, філалагічны (руская) — 84.

З агульнай колькасці тых, хто паступае, 31 чалавек будзе залічаны ў ліцэй без экзаменаў. Імі стануць пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды (дыпломы I, II або III ступені) па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі, грамадазнаўстве, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, англійскай мове.

Залічэнне ў 10 класы ліцэя будзе ажыццяўляцца па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія пройдуць 13 і 20 мая. Рэзервовы дзень запланаваны на 26 мая.

Навучанне ў Ліцэі БДУ вядзецца па сямі напрамках. Усяго ў 2018/19 навучальным годзе плануецца адкрыць дванаццаць класаў: па два матэматычныя, фізічныя, біялагічныя, філалагічныя, гісторыка-грамадазнаўчыя і па адным хімічным і інфарматыка-математычным.

4
цікава / Адказаць
12.05.2018 / 15:51
"па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў". А агульнаадукацыйны тэст ужо скасавалі? Дарэмна, калі так. 
https://nn.by/?c=ar&i=209482

7
Мінак / Адказаць
12.05.2018 / 16:36
і якія ўмовы прапануюць будучым вучням? ці ёсць інтэрнат, стыпендыя? ці як заўжды - калі ты вясковы геній, то ў сваёй вёсцы і сядзі? тут толькі для сталічных?
0
x / Адказаць
12.05.2018 / 18:13
Мінак, ёсць добры інтэрнат для вучняў з усёй краіны.Вялікую колькасць Ліцэйскіх алімпіяд нікаў складаюць вучні не з Мінску
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру