12.05.2018 / 17:38

Міліцыя правяла ператрус у берасцейскага блогера Пятрухіна 5

У выніку агляду ў кватэры блогера Сяргея Пятрухіна забралі ноўтбук, планшэт, тэлефон і фотаапарат. Пятрухін лічыць гэта ціскам за асвятленне пратэстаў супраць акумулятарнага завода, паведамляе Радыё Свабода

Некалькі міліцыянтаў і АМАПаўцаў перанялі Сяргея Пятрухіна, калі ён выносіў сьмецце з хаты. Блогера азнаёмілі з санкцыяй пракурора на агляд кватэры, пасьля чаго міліцыянты і рушылі да Пятрухіна.

«Гэта адбываецца з прычыны сытуацыі вакол будаўніцтва акумулятарнага заводу «Айпаўэр». Некаму не падабаюцца нашы стрымы пра гэтае прадпрыемства. А фармальнай зачэпкай стала скарга міліцыянта на тое, што я ў адным са стрымаў сказаў, што ён біў берасьцейца ў пастарунку», — расказаў Сяргей Пятрухін.

Напярэдадні блогер Сяргей Пятрухін разам з калегам Аляксандрам Кабанавым атрымалі па 1225 рублёў штрафу за збор подпісаў за адстаўку кіраўніцтва Берасьцейскай вобласьці.

Апошнім часам блогеры Пятрухін і Кабанаў у сваіх відэа рэгулярна асьвятляюць пратэсты ў Берасьці з прычыны будаўніцтва акумулятарнага заводу.

1
Грамадзянка Рэспублікі Беларусь / Адказаць
12.05.2018 / 17:57
Мая павага блогерам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй Пятрухіну і Кабанаву.
1
зь Берасьця / Адказаць
12.05.2018 / 20:52
Гнiлая радзецкая сыстэма развалiцца, як СРСР у 1991г., а Пятрухiн ужо заслужыу павагу у Берасьцi.
1
Константин / Адказаць
12.05.2018 / 21:32
свобода слова не должна иметь ограничений
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру