12.05.2018 / 20:22

Украінская царква абвінаваціла Расію ва ўмяшанні ў яе царкоўныя справы 20

ІнА «Украінскае фота»

Святы сінод кананічна непрызнанай Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) абвінаваціў Расію ў спробах перашкодзіць працэсу атрымання аўтакефаліі — прызнання ад Сусветнага патрыярхата Канстанцінопаля.

«Вядомыя шматлікія факты палітычнага і дзяржаўнага ўмяшання з боку Расійскай Федэрацыі і пракрамлёўскіх палітычных сілаў ва Украіне ў працэс прызнання з мэтай перашкодзіць яму», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце УПЦ КП.

Паводле інфармацыі кіеўскай царквы, Масква «праз дыпламатычныя і іншыя каналы» аказвае «ціск» на Канстанцінопальскі патрыярхат і іншыя памесныя праваслаўныя царквы.

У прыклад прыводзіцца збор подпісаў супраць атрымання ўкраінскай царквой аўтакефаліі, якія, сцвярджае УПЦ КП, арганізаваны «пракрамлёўскімі палітычнымі структурамі». У прыватнасці, Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата, якая ўваходзіць у РПЦ, «выкарыстоўваючы свой уплыў», распаўсюджвае «падпісныя лісты» у парафіях патрыярхата ва Украіне, сцвярджаюць у УПЦ КП.

У сувязі з гэтым УПЦ КП выказвае пратэст «супраць умяшання Расіі ў царкоўныя справы».

Сінод Сусветнага патрыярхата ў Канстанцінопалі ужо разгледзеў прашэнне Украіны аб прадастаўленні аўтакефаліі і мае намер узаемадзейнічаць з іншымі праваслаўнымі цэрквамі для вырашэння гэтага пытання. З прапановай надзяліць УПЦ КП паўнамоцтвы незалежнай царквы выступіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, яго падтрымала Вярхоўная рада.

У УПЦ МП заяўлялі, што Сусветны патрыярхат адказны за агульнаправаслаўнае адзінства і «не зробіць нічога такога, што б гэтаму адзінству перашкодзіла».

5
Ганна Вараноўская / Адказаць
12.05.2018 / 20:50
Калі яны ўжо прыпыняць сваі ўтрачання па ўсюду?.Вырашыла Ўкраіна быць незалежнай,то іх справа ,і няма чаго ўсякім гэбешным гундяяўцам утрачацца .СЛАВА І ВОЛЯ  ўкраінскай царкве!.
4
Вожык / Адказаць
12.05.2018 / 21:14
А методы у московских попов - гэбэшные
7
Быхау / Адказаць
12.05.2018 / 21:22
Большая страна, большие тревоги.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру