12.05.2018 / 23:59

Супернікі зборнай Беларусі ў першым дывізіёне 11

Венгрыі беларусы прайгравалі два гады таму ў элітным дывізіёне, iihf.com

Зборная Беларусі па хакеі ў суботу прайграла камандзе Аўстрыі матч за права застацца ў элітным дывізіёне і апусцілася ў дывізіён 1A.

У наступным красавіку супернікамі беларускай зборнай будуць каманды Венгрыі, Казахстана, Славеніі, Літвы, а таксама або зборная Паўднёвай Карэі, або Нарвегіі, што вядуць барацьбу за выжыванне ў групе А сёлетняга чэмпіянату і сустрэнуцца паміж сабой у апошнім туры. Нарвегі апярэджваюць карэйцаў на тры балы.

Паводле рэгламенту, з 1A у элітны дывізіён выходзяць дзве каманды (сёлета пуцёўкі заваявалі Вялікабрытанія і Італія), у дывізіён 1B вылятае адна каманда (вылецела Польшча, пуцёўку заваявала Літва).

На наступным тыдні стане вядома месца правядзенне чэмпіянату ў 1A. Магчыма, гэта будзе Мінск.

1
Зьвяга / Адказаць
13.05.2018 / 00:25
Ну, калі будуць гуляць у Менску, можа, і ня выляцяць. Калі толькі літоўцы сваіх мастадонтаў Зубруса і Каспарайціса зноў не падцягнуць...
0
Палешук / Адказаць
13.05.2018 / 00:50
Саня, главный какеист, зато всех на Рождественнском турнире всех обыгрывает XD


0
ДЭ / Адказаць
13.05.2018 / 01:32
Батл: Пагоня (няхай на цішотках Літвы) супраць БССРаўскай капусткі. Пераможца забірае ўсё))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру