13.05.2018 / 08:56

Стала вядома, за каго на Еўрабачанні галасавала Беларусь — густы журы і гледачоў зноў кардынальна адрозніваюцца абноўлена 31

Каго на Еўрабачанні-2018 падтрымала беларускае журы? У яго склад увайшлі спявачка Іскуі Абалян, Алекс Набееў з гурта «Атлантыка», дырэктар радыёстанцыі «Новае радыё» Уладзімір Богдан, намесніца начальніка аддзела прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Таццяна Пархамовіч і кiраўнiца цэнтра па падрыхтоўцы таленавiтай моладзi iмя Мулявiна Святлана Стацэнка.

1. Кіпр — 12 балаў

2. Аўстрыя — 10 балаў

3. Нарвегія — 8 балаў

4. Албанія — 7 балаў

5. Чэхія — 6 балаў

6. Літва — 5 балаў

7. Славенія — 4 балы

8. Данія — 3 балы

9. Аўстралія — 2 балы

10. Швецыя — 1 бал.

А вось тэлегледачы ацанілі канкурсантаў наступным чынам:

1. Украіна — 12 балаў

2. Нарвегія — 10 балаў

3. Ізраіль — 8 балаў

4. Данія — 7 балаў

5. Малдова — 6 балаў

6. Чэхія — 5 балаў

7. Італія — 4 балы

8. Кіпр — 3 балы

9. Венгрыя — 2 балы

10. Балгарыя — 1 бал.

Адметна, што журы нават не ўзгадала Украіну і Ізраіль, якія, па меркаванні гледачоў, трапілі ў тройку найлепшых.

БЮ

1
самый Серый / Адказаць
13.05.2018 / 01:16
Аўстрыі далі 10 балаў. Мабыць як падзяка за тое, што выкінулі беларускіх хакеістаў з вышэйшага дывізіёна. ))))) Малайцы!! Мне таксама Аўстрыя больш за ўсіх спадабалася.
14
Еўрафан / Адказаць
13.05.2018 / 01:55
Пра што тут можна казаць, калі пераможніцы Ізраілю ніводнага балу не далі :) Журы, блін. Такое і журы. Іх калегі таксама нагаласавалі Аляксеева)) Вы даўно чулі песню Іскуі? Я ў 2006 годзе. 

Смех, кароч. Наша місія - і далей быць лузерамі на гэтым конкурсе з такімі нацыянальнымі журы
18
Леся / Адказаць
13.05.2018 / 02:08
А Украіне нават і бала не далі...СОРАМ!
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру