Учора ў Гродне прайшла акцыя Крытычнай масы. Пад праліўным дажджом удзельнікі акцыі праехалі па маршруту ад універсама «Брэст» да кінатэатра «Гродна» праз кінатэатр «Кастрычнік» і плошчу Леніна. Каардынацыя ўдзельнікаў праходзіць у інтэрнэце на форумах і на сайце Крытычнай масы krutipedali.info.
Нагадаем, што Крытычная маса – гэта акцыя веласіпедыстаў за раўнапраўны рух на дарогах. Як сцвярджаецца на сайце, Крытычная маса – гэта «арганізаванае супадзенне» веласіпедыстаў, якія збіраюцца разам і едуць па горадзе. У КМ няма афіцыйных спонсараў і арганізатараў, няма палітычнай праграмы, гэта не від спорта і не экстрэмальная забава. У КМ ёсць жаданне саміх веласіпедыстаў зрабіць веласіпед паўнапраўным удзельнікам гарадскога руху, зрабіць горад больш чыстым, а таксама дабіцца нармальнай «веласіпеднай інфраструктуры» – дарожак, спецыяльных стаянак.
У першай гарадзенскай Крытычнай масе ўдзельнічала 12 чалавек і невялікая група падтрымкі, якая не рашылася вывесці ў дождж свае веласіпеды, але затое суправаджала і сустракала групу веласіпедыстаў авацыямі і кветкамі на старце і фінішы.
Pahonia.promedia.by з спасылкай на Krutipedali.info.
Глядзі яшчэ: