13.05.2018 / 20:41

Пугачова спрабавала адгаварыць Самойлаву ад удзелу ў Еўрабачанні 12

Ала Пугачова рэкамендавала прадстаўніцы Расіі на Еўрабачанне Юліі Самойлавай адмовіцца ад удзелу ў конкурсе, сказаў стыліст Алішэр Хазяінаў, перадае радыёстанцыя «Гаворыць Масква».

Юлія Самойлава. Фота: Vida Press

«Адкрыю сакрэт: мы нават з Алай Барысаўнай гэта абмяркоўвалі. Яна таксама адгаворвала Юлю. Мне здаецца, летась Юля ўжо заявіла пра сябе. Песня была больш моцная, і на гэтым этапе трэба было сысці. А Юля пайшла далей — асабіста я быў не ў захапленні ад песні», — сказаў Хазяінаў.

Ён таксама адзначыў, што кіраўніцтва Першага канала зэканоміла на выступе Самойлавай, у прыватнасці, вырашыла не мяняць каляску спявачкі.

Па выніках галасавання гледачоў і галасавання прафесійнага журы Самойлава не ўвайшла ў лік фіналістаў «Еўрабачання».

3
Бранзалет / Адказаць
13.05.2018 / 21:21
Якая расейянцам рознiца на чым спекуляваць : на Другой сусветнай вайне , альбо на iнвалiдах
29
Чёвапуга / Адказаць
13.05.2018 / 22:13
Пугачева типа всезнайка. Само-то как плохо выступила в своё время!
4
бульбон / Адказаць
13.05.2018 / 22:16
Паматросілі ды бросілі.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру