13.05.2018 / 23:41

Ка́менцам або Камянцо́м? Лу́нінцам або Лунінцо́м? хто як гэта патлумачыць? 28

«Мілыя мае дарагія калегі! Чаму вы ўсё пішаце Камянцо́м? Гэтак жа сустракаю Лунінцо́м.

Алё! Ка́менец! Лу́нінец! Або абгрунтуйце, чаму я не маю рацыю.

Бо ўсе мясцовыя ўсё жыццё так кажуць і пішуць: Ка́менцам, Лу́нінцам».

Такім пытаннем задаецца ў фэйсбуку брэсцкая журналістка Аксана Бровач.

4
Родны склон / Адказаць
13.05.2018 / 23:50
'Чаму я не маю рацыІ?' Таму што, спадарычна, вы не ведаеце найпрасцейшых рэчаў - у адмоўных канструкцыях у 99% выпадкаў залежны ад дзеяслова назоўнік ставіцца ў Родны склон. 
1
Sandman / Адказаць
14.05.2018 / 00:31
Да, ЛУнинец а не ЛунинЕц
1
Валер Кісель, Менск / Адказаць
14.05.2018 / 00:42
Я нарадзіўся і вырас у Лу́нінцы. Лунінчане і жыхары навакольных вёсак заўсёды казалі (і цяпер кажуць) Лу́нінец. Форму Луніне́ц ужывалі як правіла людзі прыезджыя ў горад, якія бралі яе з афіцыйных слоўнікаў. Назва цягам стагоддзяў трансфармавалася: Малы Лу́лін, Лу́лінец, Лу́нінец.Тут суфікс -ец памяншальны, а не ад першапасяленца, які нібы быў жыхаром старажытнага Вялікага Лу́ліна (цяперашняй вёска Лу́нін). Мяркую, што з Ка́менцам падобная сітуацыя. Магчыма, у старажытнасці былі Вялікі Ка́мень і Малы Ка́мень. Апошняя назва трансфармавалася ў Ка́менец. Лічу, што ў тапаніміцы трэба з павагай ставіцца да мясцовага вымаўлення, бо яно сапраўднае, праверанае стагоддзямі.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру