Аргенцінскі трэнер Дыега Марадона можа працягнуць кар'еру ў Турцыі, Кувейце або Саудаўскай Аравіі. Таксама ў спецыяліста ёсць прапановы ад двух беларускіх клубаў і нацыянальнай зборнай. Пра гэта паведамляе італьянскае выданне Corriere Della Sera са спасылкай на тэлеканал TyC Sports.

«У найбліжэйшыя дні ў нас будзе больш дакладнае ўяўленне пра гэта пытанне, але ў любым выпадку гэта вельмі важныя прапановы, якія, безумоўна, палепшаць будучыню Марадоны», — сказаў адвакат Марадоны Маціяс Морлі.

«Беларускай прапанове сапраўды немагчыма адмовіць, і не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але і са спартыўнай», — як перадае крыніца, сказалі людзі з акружэння Марадоны, паведамляе Tribuna.com

Раней паведамлялася, што Марадона можа ўзначаліць брэсцкае «Дынама». Магчыма, гэта непраўдзівая інфармацыя.

Апошнім месцам працы аргенцінца быў клуб «Аль-Фуджайра», які выступае ў другім па сіле дывізіёне чэмпіянату ААЭ. У сезоне 2017/2018 клуб заняў трэці радок турнірнай табліцы, спыніўшыся ў кроку ад павышэння ў класе.

***

Марадона — чэмпіён свету па футболе 1986 г. у якасці гульца. На радзіме ў 1999-м аргенцінца прызналі найлепшым спартсменам стагоддзя. Футбаліст таксама ўзначальваў нацыянальную зборную сваёй краіны з 2008 па 2010 год.

Дарэчы, у жніўні 2010 года ў Мінску праводзіўся таварыскі матч Беларусь — Аргенціна, лацінаамерыканскую каманду і прывозіў Дыега Марадона.

Як клубны трэнер Марадона таксама папрацаваў у такіх камандах, як аргенцінскія «Тэкстыл Мандыю» і «Расінг», эмірацкі «Аль-Васл».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0