У цэнтры Мінску знайшлі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
Снарад сёння раніцай пры будаўнічых працах выявілі ў раёне перасячэння вул.Камсамольская з вул.Рэвалюцыйнай. На месцы працуе сапёрна-піратэхнічная група.