14.05.2018 / 11:01

Алена Гушча: Як я сутыкнулася з «рускім мірам» на адкрыцці помніка Касцюшку 102

Паглядзеўшы дом-музей Касьцюшкаў, я спусьцілася ў падвал, дзе таксама прадстаўлены экспанаты. Пабачыўшы, сабралася сыходзіць.

Накіравалася да прыступкаў, якія загарадзіла кабета маіх гадоў з сынам-падлеткам. Я ветліва папрасіла: ''Дайце прайсьці, калі ласка.'' Жанчына не кранулася зь месца. Я пастаралася абысьці і адчула, як яна моцна таўханула мяне плечуком. Напачатку падумала: выпадкова. Праход жа вузкі, цесны.

Але ў сьпіну мне паляцеў злы вокліч: ''Не ''дайце прайсьці'', а дайте пройти!'' Як стрэл.

Азірнулася. На мяне ва ўпор глядзелі вочы, поўныя нянавісьці. Такія вочы, пэўна, глядзелі беларусам у патыліцы, калі стралялі ў Курапатах. Такія вочы пазіралі, калі катавалі Купалу і зьдзекваліся з нашай інтэлігенцыі. Вочы ''рускага міра''. Раптоўна да мяне дайшло. Гэта жанчына ненавідзіць мяне не толькі за мову, але і за маленькі бел-чырвона-белы сьцяжок, які быў са мной.

Калі ўсе беларусы радасна адкрывалі помнік пад нацыянальнымі сьцягамі, яна гэта ўсё ненавідзела. Ёй сапсавалі настрой. Мала таго што беларускамоўныя сабраліся ды яшчэ пад сваімі сьцягамі.

Такое вынесьці цяжка. Здалі нервы. Гэта як крыж сьвяты паказаць сатаністам. Я магла вярнуцца і аблаяць яе. Зрэшты я вышэй ростам і шырэй у плячах. Але не стала рабіць. Бог ёй суддзя. Тут гаварылася пра сьвята адкрыцьця помніка, што ''аб'яднала ўсіх''. Я ў гэтым няўпэўнена. ''Рускі мір'' з намі аб'яднаць немагчыма. Мы ніколі не паразумеемся.

13
Раман / Адказаць
14.05.2018 / 11:11
Нянавісць да іншага народа, да яго мовы, культуры, жаданне акупаваць яго, сцерці ўсю яго гісторыю, яго ўнікальнасць, - гэта і ёсць фашызм. 
11
Natallia / Адказаць
14.05.2018 / 11:14
 ''Рускі мір'' з намі аб'яднаць немагчыма. 
https://nn.by/?c=ar&i=209540

І дзякуй Богу!!!
164
Тутэйшы / Адказаць
14.05.2018 / 11:16
Спорный вопрос. Одна дура это еще не русский мир. Все сложнее.
Паказаць усе каментары/ 102 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру