Дзікі выпадак адбыўся ў Маскве. Спявачка, уладальніца тытула «Міс грудзі Беларусі» Вольга Жукава вярталася дадому на таксі з рэстарана «Дорфман», дзе святкавала дзень нараджэння свайго мужа. Таксіст прапанаваў дзяўчыне інтым, а калі тая адмовілася, пачаў яе збіваць.
«Я была ўся ў крыві», — сказала Жукава ў інтэрв’ю расійскім СМІ. Па яе словах, мужчына сарваў з яе ўсё адзенне і ўзяў двайную аплату за праезд.
Жукава прымала ўдзел у адборы «Еўрабачання» ад Беларусі, але не прайшла. Вольга з’яўляецца салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Спявачка напісала заяву ў міліцыю, але таксіста пакуль не затрымалі.
Каментары