Італьянка, якая вывучае беларускую мову, адгукнулася ў камэнтарах на сайце НН на публікацыю пра страйк студэнтаў унівэрсытэту Сап'енца.

У-У! пра нас тут і пішацца... Слухайце, я ж студэнтка (зараз асьпірантка, праўда) гэтага Ўнівэрсытэту.

Калі ласка, беларускія студэнты: НЕ бярыце прыклад ад нас!

Можа быць спадары Maga i Яўген ня ведаюць, якая тут сытуацыя і якія тыя студэнты...

Ведаеце, што яны крычаць на ўвесь голас, нібы ўсе новыя Маякоўскія...? Крычаць «Мы ня хочам ані Дзяржавы, ані Улады», «Мы хочам Камунізм», у іх пагоня — Серп і Молат (мо гэта вам, беларусам, нешта нагадвае?)

Я там кожны дзень і магу сказаць — гэта ганьба, тое што яны робяць. Але для нас гэта не навіна — я там правучылася 6 гадоў, факультэт акупавалі за гэты час разы 4.

А калі быць «жывым» — значыць піць, паліць і скончыць факультэт за 8 гадоў (калі нармальна было б 5)...

Вядома, ня ўсе такія. Ёсьць і сапраўды палітычна сьвядомыя.

Але ў нас ва ўнівэрах дыктатура ёсьць: альбо ты камуністы — альбо ты ніхто. Вашыя жывыя студэнты жывыя толькі, каб гаварыць аб Леніне і ягоным значэньні ў гісторыі камуністычнай думкі (мы ў 2008 годзе!!!!)

У нас у Італіі людзі палітычна актыўныя, і студэнты вельмі, але… ня думайце, што гэта заўсёды так добра.

Калі Папа ня мог гаварыць, я была там, пратэставала супраць пратэсту… але хто нас слухаў? Усіх спалохалі студэнты-камуністы.

Ой, я люблю палітычную італьянскую актыўнасьць, але ня тую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?