14.05.2018 / 14:29

Лукашэнка — Пашыняну: Вы малайцы. Мы рады за вас 32

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам на палях пасяджэння ў Сочы Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

«Я чакаў гэтай сустрэчы. Нам сапраўды варта паразмаўляць. Наўрад ці мы канцэптуальна паспеем на кароткай назе абмеркаваць усе праблемы, якія ў свеце існуюць, вакол нас. Не думаю, што ў нашых адносінах ёсць ці будуць нейкія праблемы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка выказаў гатоўнасць падрабязна расказаць новаму прэм'еру Арменіі аб развіцці адносін паміж дзвюма краінамі, дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза. «Вельмі важна, каб вы ад мяне пачулі тое, што тычыцца Беларусі і нашага стаўлення да братняга армянскага народа і вашай дзяржавы. Таму гэта вельмі важная сустрэча, - заявіў беларускі лідар.

— Наогул, вы малайцы. Вы вельмі годна і правільна выйшлі з гэтай сітуацыі, вы гэта самі ўжо адчулі. Мы рады за вас».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што нядаўна абмяркоўваў з прэзідэнтам Арменіі развіццё сітуацыі ў Ерэване. Было прынята рашэнне накіраваць туды беларускіх журналістаў для аб'ектыўнага, без скажэння асвятлення падзей. «Я вельмі ўдзячны і яму, і вам, і вашым людзям. Нашы журналісты размаўлялі з прадстаўнікамі вашага штаба і атрымалі аб'ектыўную карціну», — канстатаваў Лукашэнка.

Ён яшчэ раз павіншаваў Нікола Пашыняна з выбраннем прэм'ер-міністрам Арменіі і пажадаў поспехаў на гэтай пасадзе. «На нас вы можаце разлічваць, як і раней. Наша палітыка ў дачыненні да вельмі блізкага нам армянскага народа ніколі не зменіцца. Гэта я вам абяцаю. Яна будзе такой жа канструктыўнай, сяброўскай», — запэўніў ён.

0
прасталытка / Адказаць
14.05.2018 / 14:35
Адвал башкі..
1
dalwitz / Адказаць
14.05.2018 / 14:36
Какое-то грустное начало . А где знаменитое ..." Мой друг Никол "... или имя Серж ещё не оторвал от сердца ?
1
Тутэйшы / Адказаць
14.05.2018 / 14:39
). Разговор возле пивнухи.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру