14.05.2018 / 15:15

Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць восенню Магілёў 5

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Сочы запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць восенню Магілёў, дзе пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«У нас запланаваны Найвышэйшы дзяржсавет. Мы з вамі яшчэ да выбараў (прэзідэнта Расіі) вызначыліся, што ў Мінску яго правядзем, а затым у нас восенню Форум рэгіёнаў у Магілёве. Звычайна мы ладзілі гэты форум на найвышэйшым узроўні. Я думаю, знойдзеце час, восенню пабудуеце графік, каб наведаць Магілёў. Для вас гэта новы горад. Беларусы і расіяне годна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі выказаў гатоўнасць падрабязна абмеркаваць назапашаныя пытанні ў двухбаковых адносінах. Лукашэнка заўважыў, што, калі сёння не атрымаецца прыняць нейкія рашэнні, да іх можна будзе вярнуцца ў час будучых мерапрыемстваў.

0
Тутэйшы / Адказаць
14.05.2018 / 15:45
Поздно пить Боржоми.
0
Зымяль / Адказаць
14.05.2018 / 18:19
А там выйдзе мэр горада і скажа гучна: "Пара!" А зрэшты не, бо яго прозьвішча не Леановіч...
0
Святлана / Адказаць
14.05.2018 / 20:27
Зымяль, з языка знялі. Спадзяюся, пуціна адвядуць у мясцовы музей дзе ёсць інсталяцыя аб тых падзеях. Можа таму і запрасілі.  А можа восенню, бо земляных работ да візіту шмат.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру