Mohemad Abed/AFP

Mohemad Abed/AFP

59 палесцінцаў загінулі і больш за 2200 былі параненыя ў выніку расстрэлу Ізраілем дэманстрацый на мяжы з сектарам Газа.

Як паведамляе Haaretz 14 мая каля 40 тысяч жыхароў сектара Газа выйшлі на марш пратэсту і накіраваліся да мяжы з Ізраілем, дзе ўступілі ў сутыкненні з ізраільскімі вайскоўцамі.

Акцыя прымеркавана да адкрыцця ў Іерусаліме амерыканскага пасольства, а таксама 70-годдзя ўтварэння Ізраіля і «Днём Накба» за ім — выгнаннем арабаў са сваіх земляў.

Дэманстранты шпурлялі ў салдат камяні і спрабавалі перасекчы мяжу, ізраільцяне адказалі агнём.

Арабы не прызнаюць існых межаў Ізраіля і патрабуюць вызвалення ім тэрыторый, захопленых на працягу 1948—1973 гадоў. Ізраіль лічыць, што адступленне ў межы 1948 года зробіць лапік габрэйскай тэрыторыі непрыдатным для абароны ў сітуацыі, калі многія арабскія дзяржавы адмаўляюць Ізраілю ў праве на існаванне. Акрамя таго, Ізраіль уважае, што мае права гістарычнай справядлівасці на Іерусалім. У той жа час ААН у свой час пастанавіла, што гэты горад мае быць падзелены на дзве часткі, адна з якіх мае належаць палесцінцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0