Прэзыдэнт Рэспублікі Туркмэністан Гурбангулы Бердымухамедаў выдаў пастанову пра стварэньне спэцыяльнай камісіі, што будзе рэгуляваць дзейнасьць пісьменьнікаў, сцэнарыстаў і рэжысёраў.

У пастанове, надрукаванай у туркменскай прэсе 22 кастрычніка, у прыватнасьці гаворыцца:

«

У мэтах забесьпячэньня больш высокага мастацкага ўзроўню і глыбіні
ствараемых кінасцэнараў, п’ес, раманаў, аповесьцей, буйных паэм, закліканых адлюстраваць маштабныя ператварэньні эпохі новага Адраджэньня, а таксама грамадзкія і чалавечыя ўзаемаадносіны, нацыянальныя традыцыі і абрады, чалавечыя характары і лёсы, прэзыдэнт Турменістана падпісаў пастанову, згодна зь якой пры Кабінеце міністраў створаны і зацьверджаны склад дзяржаўнай камісіі па ацэнцы мастацкага ўзроўню гэтых твораў.
Камісія надзяляецца правам ацэньваць мастацкі ўзровень адпаведных творчых прац і выдаваць дазвол на іх публікацыю, сцэнічную пастаноўку, правядзеньне здымак».

Бі‑Бі‑Сі адзначае, што разгубленая гэтай пастановай туркменская інтэлігенцыя кажа пра канец адлігі ў краіне.

«Многія, ды амаль усе, лічылі пачатак кіраваньня Бердымухамедава кшталту адлігі, што была ў СССР у 1960‑ыя. Але паступова гэтыя ілюзіі зьніклі, а апошняя пастанова дала ўсім зразумець, што пасьля адлігі наступілі замаразкі», — кажа мастак‑пастаноўшчык аднаго з тэатраў.

«Пасьля гэтага з краіны дакладна зьедуць тыя, хто здолеў вытрываць самыя цяжкія часы ніязаўскага цемрашальства.
І няма надзеі на адраджэньне, усё мастацтва, таксама як і за Ніязавым, будзе замяняцца ідэалягічным сурагатам», — дадае ён.

Адзін зь пісьменьнікаў падкрэсьліў, што што стварэньне такой камісіі ставіць крыж на чаканьнях перамен усёй творчай інтэлігенцыяй.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0