«Я не магу сказаць, што зусім ні капейкі, — смяецца скульптар Гэнік Лойка, аўтар помніка Тадэвушу Касцюшку, які ўсталявалі 12 мая ля Косава, — Мне плацілі камандзіровачныя. Ды і калі мы ехалі з Глебам Лабадзенкам у падарожжа, капейка на мяне пасыпалася неспадзявана. Людзі прывозілі яшчэ грошы на помнік, а Глеб Лабадзенка адказаў, што ўжо не трэба, помнік стаіць. І тады гэтыя грошы перадалі мне. Так што сказаць, што не атрымаў наогул ні капейкі, я не магу».

Гэнік Лойка. Фота svaboda.org

Гэнік Лойка. Фота svaboda.org

Скульптар прызнаўся, што ідэя адмовіцца ад платы за работу прыйшла да яго нечакана ноччу.

«Вось як Глебу Лабадзенку ўначы прыйшла ідэя сабраць грошы на помнік грамадой, так і мне аднойчы ўначы прыйшла ідэя не браць грошы за працу. Калі помнік быў гатовы, Глеб спытаў, колькі ён будзе каштаваць, я яму сказаў, што грошай не трэба.

Таму што кайф ад працы я атрымліваў неверагодны, — тлумачыць Гэнік Лойка. Усё рабілася, як трэба. Кожны этап, дух працы, настрой. І я ўдзячны лёсу за тое, што ўліўся ў эпіцэнтр правільнай дзейнасці, народнага рушэння».

Фота svaboda.org.

Фота svaboda.org.

«Цяпер будзем рабіць Каліноўскага!» — падзяліўся планамі скульптар.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?