Трэк «Номера» беларускага рэпера ЛСП быў заблакаваны Укантакце на тэрыторыі Расіі. «Ён прызнаны забароненым на падставе рашэння Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека ад 28 красавіка 2018 №45668» — паведамляе афіцыйная старонка гурта Укантакце.

Паведамляецца, што ў тэксце песні змяшчаецца апісанне спосабу здзяйснення самагубства.

Трэк недаступны і ў Беларусі. Ён выйшаў у 2014 годзе і стаў адным з трэкаў альбома «Ёп». Песня распавядае пра хлопца, які вырашае скончыць жыццё самагубствам.

Трэк пакуль даступны на іншых сэрвісах, такіх як Apple Music, «Яндекс.Музыка», Soundcloud, а таксама на YouTube.

ЛСП — праект ураджэнца Віцебска Алега «ЛСП» Саўчанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0