14.05.2018 / 17:54

Філосаф-зладзей Танас і недарэчныя супергероі: пра што новыя «Мсціўцы» 7

Фільм «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» ўжо трэці тыдзень лідзіруе ў ЗША па касавых зборах. Гэтая стужка ўвайшла ў пяцёрку самых паспяховых за ўсе часы! І можа падняцца яшчэ вышэй, бо «Парк Юрскага перыяду» ўжо блізка. Касавыя зборы ўжо перавысілі $1,6 мільярда.

Пра што ж «Мсціўцы»? Зладзей Танас марыць сабраць шэсць Камянёў Бясконцасці, каб ягоная ўлада стала бязмежнай. У ягоных руках ужо ёсць Камень Сілы. Цяпер ён марыць захапіць камені душы, часу, прасторы, рэальнасці і розуму. Калі ўсе яны апынуцца ў аднаго чалавека, то скласці канкурэнцыю Танасу не зможа ніхто.

Танас — самы моцны, самы глыбокі персанаж «Мсціўцаў». Чаму па сабе ён пакідае разруху і смерць? Не, не таму, што Танас прыроджаны садыст і забойца.

У яго ёсць свая філасофія. Калісьці Танас (імя паходзіць ад Танатаса, які сімвалізаваў смерць у грэцкай міфалогіі) падлічыў: каб выратаваць Сусвет, трэба знішчыць роўна палову яго насельніцтва. Прычым і тут Танас мае свой падыход, ён знішчае насельнікаў без нейкага адбору на лепшых і горшых, слабых і моцных, разумных і дурных. Проста палова, каб усім хапала ежы і зямлі. Ім рухаюць высокія ідэалы, а сам Танас мяркуе, што мэта апраўдвае сродкі.

З новых «Мсціўцаў» мы дазнаемся, што волат Танас здольны любіць. Ён дастаткова сентыментальны, але не дэманструе гэта ўсяму свету.

У астатнім «Мсціўцы» — гэта такая салянка з усімі супергероямі сусвету Marvel. Іх так шмат, што яны пачынаюць здавацца недарэчнымі і карыкатурнымі. Адзіным выключэннем можа быць толькі Тор. У астатнім супергероі занадта ганарлівыя, перасвараныя, самазакаханыя, наіўныя, слабыя. Яны не могуць не выклікаць суперажывання і спачування, таго патрабуе жанр.

Калі казаць груба, то супергероі нечым нагадваюць беларускую апазіцыю, якая ніяк не можа аб’яднацца супраць Танаса. Доктар Стрэндж пралічвае 12 мільёнаў варыянтаў таго, як могуць развівацца падзеі далей. І сярод іх ёсць толькі адзін пераможны…

Зміцер Панкавец

3
тутэйший / Адказаць
14.05.2018 / 18:25
"У астатнім супергероі занадта ганарлівыя, перасвараныя, самазакаханыя, наіўныя, слабыя. Яны не могуць не выклікаць суперажывання і спачування, таго патрабуе жанр." 

аффтар ещё более поверхностный, чем тупые американские боевики 90-х. ты что, гражданскую войну не смотрел? все геры слабые только перед титаном с камнями. а старка танос сам похвалил за достойное сопротивление. со стренджем что танос, что сивита тоже без иронии разговаривали. его свита побеждалась без особых проблем (кроме вижена, которого  врасплох застали). если б аффтар вник, то основная его любовь - Смерть, она одни из причин 50% геноцида.
https://nn.by/?c=ar&i=209577
2
Ватрушка / Адказаць
14.05.2018 / 18:42
Чакаю другай часткі, яка будзе абавязкова (зразумеюць тыя, хто глядзеў кінастужку)
0
мид рф / Адказаць
14.05.2018 / 19:13
вообще-то, Стрейндж просчитал 14000605 вариантов (ну, то есть 14 миллионов, а не 12 как в статье)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру