Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 15 мая даражэе на 1 капейку.
Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,29 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,37 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,58 рубля, дызельнага паліва — 1,37 рубля.
Белнафтахім паведамляе, што «ў Беларусі цэны змяняюцца ў супастаўленні з узроўнем цэн, якія дзейнічаюць на расійскім рынку».