Вэрлібр.
* * *
Нехта ноччу
абшукваў
мой дом,
паліла запалкі
маланка,
гром, не асцерагаючыся,
шоргаў шуфлядамі
ў камодзе,
пересоўваў
скрыні,
кублы –
нехта ноччу
шукаў
мае таямніцы.
Ніхто
не звярнуў
на мяне
ўвагі,
убачыўшы,
што я ўстала
і выйшла
на ганак.
Я зразумела:
нічога
мне не належыць
нават маё цела,
калі я
праз ноч,
праз гады
ляту
да цябе.
* * *
Чытайце штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН новыя творы і мініятуры. Для сэрца, для розуму, для мовы.