14.05.2018 / 17:50

«Белтэлекам» анансаваў новыя тарыфы для гульні ў WOT 2

Нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» распавёў пра новыя прапановы.

Кампанія анансуе новыя прапановы лінейкі «Ясна».

«Ясна Гульнявы» і «Ясна Гульнявы SMART» прызначаны для аматараў віртуальных бітваў. Нароўні з безлімітным высакахуткасным доступам у інтэрнэт (да 35 Мбіт/с), інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA (SMART ZALA), неабмежаванай колькасцю злучэнняў у тэлефоннай сетцы РУП «Белтэлекам» у пакеты ўключаны гульнявыя рэсурсы World of Tanks: прэміум-акаўнт (на ўвесь час карыстання тарыфам), прэміум-танк 8-га ўзроўню, эксклюзіўная маскіроўка.

Асаблівасцю пакета «Ясна 50 + ТВ» стала наяўнасць уключанага ў тарыф Smart-тэлевізара Horizont з дыяганаллю 32».

0
Дед Мороз / Адказаць
14.05.2018 / 22:48
стоимость?
0
Сенатор Макей / Адказаць
15.05.2018 / 09:21
В соседней России такой тариф стоит в 2.5 раза дешевле. Спасибо родному БТК.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру