Генпракуратура прывяла дадзеныя па колькасці карупцыйных злачынстваў у краіне за першыя 3 месяцы 2018 года.

За гэты перыяд карупцыйнымі прызнаныя 696 злачынстваў. Гэта ў два разы больш, чым за такі ж перыяд 2017 года — 311. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 264 службовыя асобы.

Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў ўлічана ў галінах (у параўнанні з I кварталам 2017 года):

  • дзяржаўнага кіравання — 92 (76);
  • сельскай гаспадаркі — 35 (32);
  • прамысловасці — 80 (31);
  • транспарту — 157 (3);
  • аховы здароўя — 78 (9);
  • будаўніцтва — 56 (23);
  • адукацыі — 45 (37);
  • гандлю — 17 (48).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0